Запамінальна прайшоў першы летні дзень у бібліятэцы. Падчас правядзення. 17 Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў горадзе Маладзечна, у першы дзень канікул у бібліятэцы было шматлюдна. У Міжнародны дзень абароны дзяцей тут сабралася каля сотні школьнікаў. У бібліятэку прыехалі, каб сустрэцца з прыхільнікамі свайго таленту, знакамітыя дзіцячыя пісьменнікі: Мікола Чарняўскі, Уладзімір Мазго, Алена Стэльмах і Тамара Бунта. Мікалай Чарняўскі пазнаёміў маленькіх чытачоў са сваімі кнігамі. Больш 50-ці гадоў прайшло як ён напісаў свой першы твор — верш «Васілёк», які быў надрукаваны у газеце «Піянер Беларусі» у 1958 годзе. Менавіта гэту газету пісьменнік прывёз с сабою. Дзеці з вялікім задавальненнем паўтаралі скарагаворкі за пісьменнікам. Тамара Бунта — пісьменніца і журналіст, прадставіла юным чытачам сваю кнігу “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”. Шмат цікавых фактаў і адкрыццяў дзеці зрабілі разам з вершамі Уладзіміра Мазго. Дзеці акунуліся ў чароўны свет загадак і смяшынак, разгадвалі жартлівыя анаграмы. Не менш цікавай было знаёмства юных чытачоў з беларускай пісьменніцай Аленай Стэльмах. Самым актыўным удзельнікам сустрэчы Алена Анатольеўна падаравала закладкі для кніжак, а бібліятэка папоўнілася кнігамі з асабістымі подпісамі дзіцячых пісьменнікаў.
