21 лютага супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача правялі мовазнаўчыя прыгоды «Пра мову беларускую – цікава і займальна», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 12 г. Маладзечна» вандравалі па «кніжным горадзе» і вывучалі родную мову. На кожным прыпынку выконвалі цікавыя і вясёлыя заданні: гулялі ў рухомыя гульні і знаёміліся з дзіцячымі кнігамі і часопісамі.