«Путешествие в страну прав и обязанностей»

7 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8” праведзена літаратурна-прававая гульня “Путешествие в страну прав и обязанностей”. Дзеці ўспомнілі літаратурных герояў і вызначалі ў якіх творах парушаны правы на недатыкальнасць, адпачынак, маёмасць. Кожны выказаў сваё меркаванне. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і абмяркоўвалі сітуацыі. У канцы мерапрыемства зрабілі выснову, што трэба больш чытаць, бо кнігі даюць карысную інфармацыю, у тым ліку і пра тое, як абараніць свае правы.

 

Добавить комментарий