«Роднай мове прысвячаецца»

23 верасня ў бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» прайшла літаратурная гульня «Роднай мове прысвячаецца».   Удзельнікі мерапрыемства — вучні з сёмага, восьмага і дзевятага класаў ДУА «Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 2 для дзяцей з парушэннямі зроку» – паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую мову, спаборнічалі ў конкурсе прыказак і прымавак, адгадвалі загадкі, пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе кніг «Янка Купала – сябра дзяцей». #библиотекаверасок

Добавить комментарий