18 мая супрацоўнікі бібліятэкі сямейнага чытання «Верасок» правялі акцыю «Сэлфі з кнігай», прымеркаваную да Году малой радзімы. Сутнасць яе была ў тым, каб чытачы бібліятэкі і наведвальнікі сайта фатаграфаваліся са сваімі любімымі кнігамі і дасылалі ў бібліятэку здымкі для размяшчэння на сайце бібліятэкі, ці ж самі размяшчалі ў Вконтакте. Ацэньваліся работы шляхам галасавання. Пры запуску дадзенай акцыі cупрацоўнікі бібліятэкі зыходзілі з таго, што многія падлеткі схільныя давяраць больш думцы сваіх аднагодкаў адносна розных выданняў.
Зараз у нашай сэлфі-галерэі налічваецца 28 фотаздымкаў, якія дапоўнены каментарыямі. Пераможцамі конкурсу сталі работы, якія набралі найбольшую колькасць лайкаў. Імі сталі вучні Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната:
4 месца ў Колесавай Паліны
2 і 3 месца ў Іванюка Цімафея
1 месца ў Коўшыка Уладзіслава
Падзячныя лісты атрымалі:
Деляндзік Валерыя
Пратасавіцкая Карына
Кудрашова Ксенія
Дунаеўская Валерыя
Кулак Мікіта
Пецукевіч Аляксандр
Джеффры Міраслава
Мацкевіч Максім
Сергіевіч Лізавета
Сарока Яўгенія
Яхімовіч Ягор
Іванюка Цімафея
Калектыў 7 А класа
і Шчэблыкіна Святлана
Дзякуй вам, дарагія ўдзельнікі, а таксама ўсім, хто не застаўся абыякавым да кожнай новай фатаграфіі, ставілі лайкі і рэкамендавалі сябрам.
Кнігі чыталі, чытаюць і будуць чытаць ва ўсе часы.