«Скарбонка забаўлянак»

22 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача арганізавалі для дзяцей з ДУА «Дзіцячы сад №8 г.Маладзечна» сустрэчу з пісьменнікам «Скарбонка забаўлянак». У госці да дзяцей завітала паэтка Аўсяннікава Тамара Іванаўна. Пісьменніца расказала дзецям пра сябе, сваіх бацькоў і сям’ю. З вялікай цікавасцю дзеці слухалі гісторыі з дзяцінства Тамары Іванаўны, весела адгадвалі рыфмаваныя загадкі пра кветкі і дрэвы, з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлай «фізхвілінцы» і беларускіх гульнях. Тамара Іванаўна ўжо не ўпершыню з’яўляецца госцем нашай бібліятэкі і як заўсёды, мерапрыемствы з яе ўдзелам праходзяць вельмі весела, цікава і пазнавальна. 

Добавить комментарий