8 лютага на чарговым пасяджэнні клуба “Кнігаронак” адбылося тэматычнае мерапрыемства – мовазнаўчая гульня “Слова да слова будзе мова”, накіраванае на павышэнне цікавасці дзяцей да роднай мовы. Дзеці акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, якая яна мілагучная, адгадалі беларускія загадкі, пазнаёміліся з беларускімі казкамі і скарагаворкамі. А таксама выканалі цікавыя заданні: “Кот у мяшку”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Наадварот”, “Выправі памылкі”, “Мэтаграмы”. Удзельнікі з задавальненнем перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Мерапрыемства выклікала цікавасць: дзеці пашыралі слоўнікавы запас, пазнаёміліся з новымі словамі.