Злёт юных талентаў Маладзечанскага раёна «Я заяўляю свету аб сабе», прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў у бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” 18 мая.
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел таленавітыя дзеці з сярэдняй школы №11, санаторнай школы-інтэрната, вакальнага гуртка сярэдняй школы №12 пад кіраўніцтвам Трэцяковай Леанарды Францаўны.
Стварыць атмасферу добрага настрою дапамоглі і ўдзельнікі тэатральнай студыі “Кипяток” сярэдняй школы №8 пад кіраўніцтвам Ліліі Міхайлаўны Стасюлевіч.
Удзельнікаў конкурсу павітала Перхаровіч Клаўдзія Іванаўна, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Яна адзначыла, што бібліятэка не страчвае гэтай добрай традыцыі і дарагога варта тое, што ствараюць маладыя людзі.
Творчыя працы рабят ацэньвалі па-сапраўднаму таленавітыя і працавітыя людзі, майстры сваёй справы: Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі – краязнавец і публіцыст, Тамара Іванаўна Бярэзіна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі; Тамара Іванаўна Аўсяннікава – паэт; Ала Леанідаўна Клемянок – член Саюза пісьменнікаў Беларусі; Тамара Эдвардаўна Марчанкава – выкладчык дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў горада Маладзечна” .
На конкурс былі прадстаўлены работы розных жанраў: эсэ, апавяданні, казкі, замалёўкі, мастацкия работы. Пераможцамі ў намінацыі «Паэзія» сталі: Пятроўская Сняжана — вучаніца 6 класа санаторнай школы-інтэрната, Поклад Алёна – вучаніца 10 класа Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Лашчыноўская Анастасія — вучаніца 9 класа санаторнай школы-інтэрната.
Лепшымі у намінацыі «Проза» сталі Вяжэвіч Уладзімір — вучань 10 класа сярэдняй школы №1 імя Янкі Купалы, Ліс Лізавета — вучаніца 10 класа сярэдняй школы №1 імя Янкі Купалы, Паўлоўскя Вікторыя — вучаніца 9 класаТурэц-Баярскай сярэдняй школы, Радзівілка Паліна — вучаніца 7 класа сярэдняй школы № 11 і Канановіч Дар’я – вучаніца 6 класа санаторнай школы-інтэрната.
Сярод мастацкіх работ пераможцамі сталі: Пюрко Дар’я – вучаніца 8 класа Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната, Папова Кацярына — вучаніца 7 класа сярэдняй школы № 9 і Дзялендзік Валерыя – вучаніца 7 класа санаторнай школы-інтэрната.
Пераможцы атрымалі ў падарунак не толькі прызы, падзячныя лісты, але і зборнікі лепшых работ удзельнікаў злёту.