Вяселае сямейнае свята сабрала 28.12.2015 года самых лепшых чытачоў 2015 года і членаў іх сямей. Спонсарам гэтага мерапрыемства па даўняй традыцыі стаў Інстытут імя Гете ў Мінску, з якім бібліятэка супрацоўнічае з 1999 года. Дзед Мароз і Снягурка спявалі разам з дзецьмі, загадвалі загадкі, прапанавалі удзельнікам свята цікавыя гульні і конкурсы: ”Рукавічка”, ”Пажаданне Дзеду Марозу” і інш.