Улетку бібліятэка «Верасок» падрыхтавала для сваіх чытачоў цікавыя літаратурныя фотазоны, сярод якіх фотазона «Так много книг, так мало времени», мэтай якой было пазнаёміць чытачоў з новымі сучаснымі аўтарамі і новымі кніжнымі серыямі, а таксама нагадаць пра старыя і добрыя кнігі, якія былі незаслужана забытыя. Нават дарослыя чытачы бралі кнігі свайго дзяцінства, каб асвяжыць у памяці любімыя творы. Падарожжа ў краіну яшчэ непрачытаных кніг адкрыла наведвальнікам бібліятэкі шмат новых імёнаў і добрых кніг, якія яны абавязкова прачытаюць.