Тыдзень дзіцячай кнігі — 2017

Першы дзень Тыдня дзіцячай кнігі быў прысвечаны беларускай культуры і пачаўся з гістарычнага падарожжа, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання “Святло Скарынавых ідэй”. У «Дзень любімай кнігі»  бібліятэкары  правялі  агляд літаратуры “Заўсёды з намі Купала і Колас”  і слайд-экспедыцыю “Іх творы — крыніца жывая”. У гэты ж дзень адбыліся “Незабыўныя сустрэчы з казкай”.

На працягу ўсяго Тыдня дзіцячай кнігі дзеці прыходзілі на мерапрыемствы каб атрымаць «зарплату» у выглядзе бібліятэчнай інтэлектуальнай валюты -«Бісольдыкаў». Кожны з дней Тыдня былі прысвечаны:  перыёдыцы, экалогіі, казкам і здароўю.  

 


Добавить комментарий