«У вянок Максіму Багдановічу»

27 ліпеня ў мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” прайшло свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2024”. Да свята супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача падрыхтавалі прыгожыя фотазоны. Выдатную магчымасць паказаць свае здольнасці мелі ўдзельнікі інтэлектуальных забаў. А для тых, хто любіць майстраваць штосьці сваімі рукамі правялі майстар-клас, на якім дзеці спасцігалі цудоўнае рамяство па стварэнні закладкі для любімай кніжкі. Праявіць сябе здолелі ўсе.

Добавить комментарий