«Хто любоў да кніжак мае, гэты дом не абмінае»

11 студзеня ў бібліятэку сямейнага чытання “Верасок” завіталі дзеці з ДУА “Яслі-сад №28 г. Маладзечна” на экскурсію “Хто любоў да кніжак мае, гэты дом не абмінае” у рамках сацыяльна-педагагічнага праекту “Письмо другу”, які стартаваў ў Мінскай вобласці ў верасні 2021 года. Мэта праекта – выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб’ектамі бліжэйшага асяроддзя, развіццё складнай гаворкі і культуры зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў аб сваёй малой радзіме аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці. Выхаванцам дзіцячага сада супрацоўнікі бібліятэкі “Верасок” расказалі аб доме, дзе «жывуць» дзіцячыя кнігі, якія насяляюць цікавыя героі.

Добавить комментарий