«Хто рукавічку згубіў»

18 сакавіка, у шосты школьны дзень, вучні чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №4» прынялі ўдзел у літаратурным квэсце, прысвечаным маладзечанскаму пісьменніку Янку Галубовічу «Хто рукавічку згубіў». Аўтар апавяданняў і казак любіў назіраць за жывёламі, дрэвамі і кветкамі і ўдала апісываў усё тое, што заўважаў. Удзельнікі гульні «прайшлі па слядах звяроў», якія жывуць у творах Янкі Галубовіча і даведаліся «Хто рукавічку згубіў». Дапамог у гэтым добры павучок. Ён сплёў павуцінку і расцягнуў яе па ўсёй сцяжынцы.  

Добавить комментарий