“Цікава, коратка, яскрава”

20 мая ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя вынікаў творчага конкурсу буктрейлераў “Цікава, коратка, яскрава”. Праводзіўся ён з мэтай  папулярызацыі  кнігі  і  чытання сярод  дзяцей і падлеткаў. 22 вучні з 14 адукацыйных школ горада і раёна прынялі ўдзел у конкурсе, да якога рыхтаваліся амаль  тры месяцы. У склад  членаў журы  увайшла Таццяна Карашкова – рэдактар Маладзечанскага тэлебачання камунальна-ўнітарнага прадпрыемства «Тэлевізійная вяшчальная сетка”, якая і дапамагла справядліва ацаніць дасланыя буктрэлеры.  Сярод відэаролікаў трапляюцца і вельмі цікавыя матэрыялы: па кнігах: С.Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, Р. Баравіковай  “Вячэра манекенаў”,  У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха,  І.Мележа “Людзі на балоце”,   па казцы Э.Ліпскага “Клякса Вакса і Янка з Дзіўнагорска” і іншых творах. Канкурсанты — пераможцы былі адзначаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі, астатнія — заахвочвальнымі прызамі. Лепшыя буктрейлеры былі перададзены ў архіў бібліятэкі для далейшай папулярызацыі мастацкай літаратуры.

Добавить комментарий