“Чароўных слоў цудоўны свет”

Фальклор – гэта ўнікальная крыніца ведаў пра гісторыю, культуру і сацыяльнае жыццё народаў. 
4 лютага 2018 года бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” прыняла ўдзел у лінгвіністычнай гульні “Чароўных слоў цудоўны свет”, якая праходзіла ў тэатры лялек “Батлейка”. 

Маленькія гледачы і іх бацькі паўдзельнічалі ў гульні-падарожжы па Беларускаму фальклору. Паспрабавалі выявіць, наколькі добра яны ведаюць родную мову.
Разам з бібліятэкарамі ў «Батлейку» наведаліся вучні гімназіі-каледжа мастацтваў, якія загадалі прысутным беларускія загадкі, пазнаёмілі дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі, лічылкамі, заклічкамі, спелі калыханкі. Усе, хто адказваў на пытанні віктарыны, атрымалі закладкі з беларускім нацыянальным адзеннем. 
Гледачам была прадстаўлена выстаўка кніг аб беларускім фальклоры і кнігі пісьменнікаў Беларусі.

 


Добавить комментарий