Конкурс чытальнікаў «Чытаем Коласа і Купалу разам», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, адбыўся 3 чэрвеня на пляцоўцы каля кінатэатра «Радзіма» і праходзіў у рамках XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017». Бібліятэка атрымала 23 заяўкі на ўдзел у конкурсе ад вучняў з дзевяці школ горада і раёна. Вучань 3 класа, Маковец Арцём, удзельнік тэатральнай студыі “Кіпяток” СШ №8, выдатна справіўся з выкананнем ролі аднаго з вядучых конкурсу. На працягу гадзіны дзеці чыталі вершы Коласа і Купалы. А пакуль журы выбірала лепшых, вядучыя правялі віктарыну, прысвечанаю жыццю і творчасці пісьменнікаў. Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны прызамі. Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць жыхароў і гасцей горада. Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны прызамі.