У снежні ўсе карыстальнікі былі запрошаныя ў бібліятэку сямейнага чытання «Верасок» на акцыю «Студзеньскі бонус». Перарэгістрацыя чытачоў у бібліятэцы праходзіла у гульнёвай форме. Падчас акцыі чытачы не толькі атрымлівалі патрэбныя ім кнігі, а яшчэ і ўдзельнічалі у гульнях, віктарынах і атрымлівалі каляндарыкі. На працягу месяца з 3 студзеня да 30 студзеня чытачам, якія прыйшлі ў бібліятэку, было прапанавана выцягнуць білецік з кароткімі прадказаннямі, жартаўлівымі пажаданнямі.