2022 год у нашай краіне праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. З нагоды юбілею беларускіх класікаў бібліятэкары аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача падрыхтавалі і правялі цікавую пазнавальную гадзіну для вучняў пятых і шостых класаў ДУА “Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”. Бібліятэкары нагадалі цікавыя звесткі з паўсядзённага жыцця пісьменнікаў, правялі агляд літаратуры, якая прадстаўлена на кніжнай выставе “Заўсёды будуць нам свяціць два сонцы – Колас і Купала”. #верасок