Бібліятэка «Верасок» сустракае гасцей

10 чэрвеня госці XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» наведалі бібліятэку сямейнага чытання «Верасок». Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Уладзіміраўна Матяс падарыла бібліятэцы кнігі Якуба Коласа – выданні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Верш «Савось-распуснік» і паэма «Рак-вусач», а таксама кніга выбраных вершаў класіка папоўнілі фонд дзіцячай літаратуры бібліятэкі. Прадмову да паэмы Якуба Коласа «Рак-Вусач» і верша «Савось-распуснік» напісала Марыя Міцкевіч, старшыня ГА «Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік», унучка Якуба Коласа, якая таксама была сярод гасцей.

У бягучым годзе фестываль беларускай песні і паэзіі прысвечаны Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

#библиотекаверасок

Добавить комментарий