«Пра мову беларускую — цікава і займальна»

21 лютага ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача супрацоўнікі бібліятэкі на працягу ўсяго дня праводзілі мовазнаўчую гульню «Пра мову беларускую — цікава і займальна». У Міжнародны дзень роднай мовы выхаванцы дзіцячых садкоў №1, 14, 30, 27 (групы 3 і 4), спаборнічалі у веданні беларускай мовы: выконвалі цікавыя заданні, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, гулялі ў гульні “Жабка”, “Запляціся, пляцень”, “Агарод”, “Перакладчыкі” і іншыя. Дзеці пазнаёміліся з часопісам “Вясёлка”, а бібліятэкары звярнулі іх увагу на тое, што ў бібліятэцы шмат не толькі кніг, але і цацак, з якімі можна пагуляць. Удзельнікі гульні “Адгадай загадку – знайдзі адгадку” адгадалі ўсе прапанаваныя ім загадкі і знайшлі схаваныя на кніжных паліцах цацкі жывёл і птушак, якія жывуць у беларускіх лясах. Дзеці падрыхтавалі і прачыталі вершы на беларускай мове. Для наведвальнікаў бібліятэкі аформлена гульнёвая выстава-віктарына. Яна прапануе адказаць на пытанні па беларускай літаратуры і адгадаць казачных герояў.

Да Міжнароднага дня беларускай мовы ў бібліятэцы праходзіць Тыдзень беларускай мовы. Падрыхтаваны шэраг цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. 19 мерапрыемстваў на працягу тыдня – гэта толькі для дзіцячых садкоў. Супрацоўнікі бібліятэкі вучаць дзяцей шанаваць сваю мову, свае казкі, звычаі, таму што гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. 

Добавить комментарий