22 лютага ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача праведзена мовазнаўчая гульня «Пра мову беларускую — цікава і займальна». Удзельнікамі сталі выхаванцы дзіцячых садкоў №4, 8, 12, 19, 21. Маленькія чытачы даведаліся як правільна вітацца і развітвацца па-беларуску ў залежнасці ад часу дня, адкуль пайшла наша родная мова, з задавальненнем адказвалі на пытанні моўнай віктарыны, успаміналі беларускія словы, пагулялі ў гульні і пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі і часопісамі на беларускай мове.