«Я сябрую з сонцам»

9 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача адбылася прэзентацыя кнігі Гардынец Лідзіі Міхайлаўны “Я сябрую з сонцам”. У зборнік дзіцячых вершаў увайшло усё тое, што фарміруе духоўны свет пісьменніцы – хараство навакольных краявідаў, маміны калыханкі, хатнія справы і многае іншае. Пісьменніца расказала пра тое, як ствараліся гэтыя цудоўныя вершы для маленькіх чытачоў, адказала на шматлікія пытанні прысутных. Дзеці з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарынах і гульнях, намалявалі ілюстрацыі да кнігі і зрабілі фотаздымак на памяць.

Leave a Reply