«Цеплыня беларускага слова»

Гучна, весела, цікава і пазнавальна праходзіць Тыдзень беларускай мовы ў бібліятэцы. 20 лютага  да Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача правялі мовазнаўчую гульню-падарожжа «Цеплыня беларускага слова». Цікавыя гульні, удзельнікамі якіх сталі выхаванцы  ДУА «Дзіцячы садок №16 г.Маладзечна», падарылі ўсім цудоўны настрой і нагадалі пра любімыя кніжкі. Дзеці з задавальненнем вандравалі па краіне беларускіх слоў і рабілі прыпынкі, на якіх выконвалі заданні: «Складзі карту», «Скажы адным словам», «Падбяры слова» і іншыя. Наша гульня-падарожжа дапоўніла веды дзяцей аб родным краі, роднай мове. Удзельнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. З вялікім захапленнем дзеці прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Шчаслівыя вочы дзяцей – сведчанне іх неабыякавасці і недарэмнасці нашай працы.

 

Добавить комментарий