«Мова родная, сябруй са мной»

20 лютага  супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача правялі лінгвіністычную гульню «Мова родная, сябруй са мной», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.  Выхаванцы ДУА «Спецыялізаваны дзіцячы сад № 2 г.Маладзечна» адправіліся ў казачнае падарожжа. Дзеці не толькі адгадвалі загадкі і шукалі адгадкі на кніжных паліцах, але і паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў на родную мову. Аб’ядналі дзяцей арыгінальныя і цікавыя «Фізкультхвілінкі па–беларуску».  Для дзяцей удзел у бібліятэчных мерапрыемствах — гэта адна з найлепшых магчымасцей праявіць свае здольнасці, выдумку і фантазію.

Добавить комментарий