Выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонечны свет для ўсіх», прымеркаваная да Дня ведаў, была арганізавана ў бібліятэцы 30 жніўня. На выставе прадстаўлены творчыя работы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Творчасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі выклікае захапленне. Тэхніка выканання гэтых работ розная: мяккая цацка, вышыўка, пляценне з паперы, вырабы з прыроднага матэрыялу, бісеру, саломкі і інш. Аб’ядноўвае ж усё гэта разнастайнасць і яркасць выканання. Выстава накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі.